Росі працягвае ўдзел у аўтагонках
Пасьля Ралі Монцы, чэмпіён MotoGP Валянціна Росі нядоўга адпачыў і прыняў удзел у паказальнай гонцы на Bologna MotorShow. Нажаль у гэты раз італьянец саступіў. Пераможцам стаў Міко Хірванен - віцэ-чэмпіён WRC 2009.

Валянціна Росі (Valentino Rossi) нарадзіўся 16 лютага 1979 года ў Урбіно (Італія). Ездзіць зараз пад нумарам «46». Па меркаваньні большасці крытыкаў, адзін з самых вялікіх гоншчыкаў планеты, твар MotoGP па ўсім сьвеце. Яго першым поспехам у «каралеўскім» класе MotoGP, які тады яшчэ быў 500-кубовым, стала перамога на Гран Пры Брытаніі ў 2000 годзе. На рахунку Росі больш подыўмаў (107), чым на рахунку любога іншага гоншчыка MotoGP за 58 гадоў існавання серыі, з іх 65 перамог у Гран Пры. Росі таксама зьяўляецца самым паспяховым гоншчыкам завадской каманды Yamaha за ўсю гісторыю яе існаваньня. Сваю кар’еру ў MotoGP Росі пачаткаў у 1996 годзе, калі ўпершыню выступіў у класе 125сс у Малайзіі. Валі адзін раз быў чэмпіёнам сьвету ў класе 125сс (1997 год, самы малады на той момант чэмпіён сьвету ў гэтым класе – 18 гадоў), адзін раз – у класе 250сс (1999 год, самы малады на той момант чэмпіён сьвету ў гэтым класе – 20 гадоў), і пяць раз – у «каралеўскім» класе (у 2001, 2002, 2003, 2004 і 2005 гадах). У класах 125сс і 250сс Росі выступаў на Aprilia. У 2000 і 2001 гадах, пяройдучы ў «каралеўскі» клас, Росі выступаў на Honda у камандзе Nastro Azzurro. У 2002 і 2003 – на Honda у камандзе Repsol Honda, з 2004 далучыўся да Yamaha.
Апошнія некалькі гадоў Валянціна жыў у Лёндане, аднак некаторы час назад перабраўся на радзіму ў Італію. Кар’ера Валі пачыналася дзякуючы яго бацьку Грацыяно Росі. Грацыяно Росі быў знакамітым гоншчыкам, але ўсё ж не такім сусветна вядомым і пераможным, як яго сын, лепшым выступам Грацыяно быў трэці вынік у 1979 годзе. Ён выступаў на байку Morbidelli, на яго рахунку ўвогуле 3 перамогі. У 1990 годзе Грацыяно патрапіў у аварыю, і гэта паклала канец яго кар’еры. Калі Валянціна было 10 гадоў, ён выступаў у картынзе. У 11-летнім узросце пачынае выступаць на мінібайке. У 1995 ён едзе ў Эўрапейскім першынстве як афіцыйны гоншчык Aprilia, і сканчае сезон на трэцім месцы. У тым жа самым годзе ён захоўвае сваю карону Італьянскага першынства ў класе 125cc, а год праз ужо выступае ў MotoGP – на Aprilia у камандзе Scuderia AGV.
Па сьцвярджэньні амерыканскага спартовага часопіса Sports Illustrated, Валянціна Росі па прыбытках сярод спартоўцаў займае 7 месца ў сьвеце, зарабляючы каля 30 мільёнаў даляраў у год.
Пасьля Ралі Монцы, чэмпіён MotoGP Валянціна Росі нядоўга адпачыў і прыняў удзел у паказальнай гонцы на Bologna MotorShow. Нажаль у гэты раз італьянец саступіў. Пераможцам стаў Міко Хірванен - віцэ-чэмпіён WRC 2009.
Прэзідэнт FIM Віта Іпаліта прызнаў, што плян пераходу з 990 да 800 кубоў не спрацаваў.
Віта Іпаліта (FIM): “Гэта не спрацавала, таму што магутнасць матацыклаў засталася на ранейшым узроўні, а кошты ўзляцелі да нябёсаў”.
Валі на ралі Монца. Photo by Luigi Bianchetti (WRC)
У італьянскай Монцы адбылося Монца Ралі, у якім прыняў удзел шматразовы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі на Ford Focus RS WRC.
Чарговы тытул дастаўся італьянцу без вялікіх цяжкасьцяў дзякуючы выдатнаму байку Yamaha, няўдачам канкурэнтаў і канешне ж таленту Доктара.
Валянціна Росі ўзяў інтэрв’ю ў дырэктара каманды Формулы 1 Ferrari F1 Стэфана Дамэнікалі…
Чэмпіён MotoGP 2008 вельмі пэсымістычна паставіўся да забароны кваліфікацыйнай гумы. На думку Росі гэта прывядзе да зьніжэньня відовішчнасьці падчас кваліфікацыйных заездаў, калі да апошняй сэкудны невядома, хто ж заваюе поўл.
Росі: “Мне падабаліся кваліфікацыйныя шыны, і мая ідэя складалася ў тым, каб правілы аднолькавых шын увесьці, але зрабіць зь яго выключэньне, захаваўшы хаця б дзьве кваліфікацыйныя [...]
Легеньдзе мотаспорту споўнілася 30 гадоў!
16 лютага самы пасьпяховы гоншчык у гісторыі мотаспорту сьвяткуе свой юбілей!
Рэдакцыя сайта BYMotoGP далучаецца да шматлікіх віншаваньняў і жадае Доктару посьпехаў у новым сезоне.
Чэмпіён MotoGP пачаў двухдзённыя тэсты з дзейсным уладальнікам Кубку канструктараў Формулы 1 Ferrari. У першы дзень Валі праехаў 64 колы на апошняй вэрсіі італьянскага баліду F2008 па трэку ў Муджэло і паказаў найлепшы час 1′22.550, што саступае рэкорду мінулагодняга чэмпіёна Кімі Райканена ўсяго 1.5 сэкунды.
На фінальным этапе MotoGP сезону 2008 года ў Валенсіі перамог Кэйсі Стоўнэр, які дамінаваў напрацягу ўсяго ўік-энда. Другім прыйшоў да фінішу гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda. Трэцім фінішаваў новы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі.
Што думаюць аб гонцы прызёры Гран Пры Малайзіі? Вашай увазе прэс-канфэрэнцыя трох лепшых гоншчыкаў па выніках гонкі.
Валянціна Росі: “Гонка праходзіла ў неверагодных умовах - стаяла жудасная сьпякота! Мне дапамагло тое, што ўзімку мы шчыльна папрацавалі з нашым Yamaha M1 на гэтым трэку і добра вывучылі яго павароты і асаблівасьці. Таксама пры падрыхтоўцы да гонкі камандзе [...]