Laguna Seca
Гран Пры ЗША. Laguna Seca

Траса ў Лагуна Сека (Mazda Raceway Laguna Seca) поруч Монтэрэя ў штаце Каліфорнія – месца для правядзеньня Гран Пры ЗША. Трэк пабудаваны ў 1957 годзе, а мадэрнізаваны досыць нядаўна (у 1996), першая гонка MotoGP у XXI стагоддзі на ім прайшла ў 2005 году. Гэта вельмі шырокая траса (15 метраў), і кароткая пры гэтым – яе даўжыня ўсяго 3 610 метраў. Даўжыня прамога ўчастку – 966 метраў. На трэку 11 паваротаў – 7 левых і 4 правых. У каралеўскім класе даўжыня дыстанцыі тут складае 32 колы, што роўна 115,52 км. Варта адзначыць, што этап у Лагуна Сека – асаблівы для MotoGP, тут праходзіць толькі гонка ў “каралеўскім” класе, а гоншчыкі малодшых класаў 125сс і 250сс гэты этап прапускаюць.
Лагуна Сэка. Прэс-канферэнцыя пасьля гонкі
Гран Пры ЗША завяршыўся пераканаўчай перамогай Валянціна Росі. Другое месца - Кэйсі Стоўнэр. Трэцяе - Крыс Вермюлен. Вашай увазе каментары гэтых гоншчыкаў.
Росі перамагае ў Лагуна Сэка
Нягледзячы на дамінаваньне Кэйсі Стоўнэра падчас усяго ўік-энда, перамогу атрымаў Валянціно Росі. Стоўнэр навязаў італьянцу жосткую барацьбу ў першай палове гонцы, але недарэчная памылка падчас чарговай атакі не дазволіла Кэйсі падняцца вышэй другой прыступкі п’едысталу. Валянціно Росі безпамылкова правёў гонку і па праву перамог. Трэцім у чарговы раз апынуўся аўстраліец Крыс Вэрмюлен на Suzuki.
Пэдроса прапусціць гонку
Гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda прыняў рашэньне пакінуць Гран Пры ЗША. Пэдроса ўдзельнічаў у першых двух практыках на этапе ў Лагуна Сека ў пятніцу, але выступаў дрэнна – боль моцна мяшала нягледзячы на ўсё абязбольвальныя, якія давалі яму лекары.
Гран Пры ЗША (Лагуна Сека). Кваліфікацыя
Кэйсі Стоўнер упэўнена паказаў лепшы час ў кваліфікацыі, нашмат апярэдзіўшы Росі. Хуткасьць Ducati абяцае легкую гонку для аўстраліўскага пілота.



