30!
Легеньдзе мотаспорту споўнілася 30 гадоў!
16 лютага самы пасьпяховы гоншчык у гісторыі мотаспорту сьвяткуе свой юбілей!
Рэдакцыя сайта BYMotoGP далучаецца да шматлікіх віншаваньняў і жадае Доктару посьпехаў у новым сезоне.
Легеньдзе мотаспорту споўнілася 30 гадоў!
16 лютага самы пасьпяховы гоншчык у гісторыі мотаспорту сьвяткуе свой юбілей!
Рэдакцыя сайта BYMotoGP далучаецца да шматлікіх віншаваньняў і жадае Доктару посьпехаў у новым сезоне.
Нечаканае паведамленьне з паддокаў: Kawasaki сыходзіць з MotoGP!
Паводле некалькіх крыніцаў, дрэнныя эканамічныя паказчыкі прымушаюць Kawasaki зьмяняць прыярытэты. Пасьля шасьці гадоў пасьпяховага дужаньня за Гран Пры, зялёныя змушаныя зачыніць вялікую частку выдатковых гоначных праектаў.
Фін Міка Каліо, які яшчэ сёлета бліскаў у 250сс, наступны сезон правядзе ў каралеўскім класе MotoGP. Міка ўжо пазнаёміўся на тэстах са сваім новым байкам Ducati Desmosedici…
Чэмпіён MotoGP пачаў двухдзённыя тэсты з дзейсным уладальнікам Кубку канструктараў Формулы 1 Ferrari. У першы дзень Валі праехаў 64 колы на апошняй вэрсіі італьянскага баліду F2008 па трэку ў Муджэло і паказаў найлепшы час 1′22.550, што саступае рэкорду мінулагодняга чэмпіёна Кімі Райканена ўсяго 1.5 сэкунды.
Дырэктар каманды Rizla Suzuki MotoGP Крыс Дэнінг разглядае гэты год як пераходны і чакае лепшых вынікаў у наступным сезоне.
Крыс Дэнінг: “Для нас пара-тройка подыўмаў у сезоне - гэта не вынік! У пачатку года мы ставілі сабе задачу змагацца за месцы ў тройцы на кожным этапе. Матацыкл у нас быў нядрэнны, ды і гоншчыкі стараліся з [...]
На фінальным этапе MotoGP сезону 2008 года ў Валенсіі перамог Кэйсі Стоўнэр, які дамінаваў напрацягу ўсяго ўік-энда. Другім прыйшоў да фінішу гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda. Трэцім фінішаваў новы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі.
Што думаюць аб гонцы прызёры Гран Пры Малайзіі? Вашай увазе прэс-канфэрэнцыя трох лепшых гоншчыкаў па выніках гонкі.
Валянціна Росі: “Гонка праходзіла ў неверагодных умовах - стаяла жудасная сьпякота! Мне дапамагло тое, што ўзімку мы шчыльна папрацавалі з нашым Yamaha M1 на гэтым трэку і добра вывучылі яго павароты і асаблівасьці. Таксама пры падрыхтоўцы да гонкі камандзе [...]
Росі здабыў ужо дзевятую перамогу ў гэтым сезоне, абагнаўшы па ходу гонкі ў Сепанге гішпанца Дані Пэдросу, які стартаваў з поўлу.
Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.