15.09.2008
Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.
02.09.2008
Тры падзеньні у апошніх трох гонках амаль канчаткова перакрэсьлілі шанцы Стоўнэра на захаваньне тытула: зараз каб дагнаць Доктара да канца сезону сапраўды прыйдзецца яго застрэліць, прычым у прамым сэнсе слова. Адрыў у 75 пойнтаў за пяць этапаў да фінішу чыста матэматычна яшчэ можна нагнаць, але практычна — нерэальна.
01.09.2008
Ізноў Валі ўпэўнена перамагае пасьля падзеньня Кэйсі. Стоўнэр удала стартаваў і пачаў ухадзіць у адрыў ад Росі, але нечаканае падзеньне ў павароце перакрэсьліла надзеі аўстралійца і на перамогу ў гонцы і на тытул у чэмпіянаце.