Сільверстоўн гатовіцца прыняць і MotoGP, і Формулу 1

У сезоне MotoGP 2010 Гран Пры Брытаніі адбудзецца на легендарным Silverstone Circuit. Да свайго вяртаньня ў каралеўскія мотагонкі Сільвэрстоўн рыхтуецца грунтоўна.
Пяцігадовая дамова падпісаная і зацьверджаная. Каб не зафэйліць, кіраўніцтва трасы пачало маштабныя працы па рэканструкцыі палатна на ўсёй паверхні трэка, пашырэньню зон бясьпекі і выквнаньню іншых парадаў камісіі FIM. Верагодна, да гэтых дапрацовак прыйдзецца дадаць новыя, бо як аказалася Формула 1 застаецца ў Сільверстоўне таксама. На ўсё ёсьць паўгады, не больш.
Рычард Філіпс (Silverstone Circuit): “Мы ўжо пачалі працы на трасе, паляпшэньні на 5 мільёнаў фунтаў неўзабаве можна будзе ўбачыць сваімі ўласнымі вачыма. Нам абавязкова трэба было зьмяніць гэтую трасу, каб зрабіць яе годнай для мотагонак такога ўзроўня. Ужо цяпер мы зраўнялі з зямлёй адну з шыканаў, так што Woodcote вернецца да свайго ранейшага выгляду, як было ў старыя добрыя часіны. Праект выглядае вельмі ўражліва - мы паказвалі яго розным гоншчыкам, яны ўсё засталіся задаволеныя, як і фанаты, якія адказалі вялікімі чэргамі ў квіточныя касы. Так што, на дадзены момант мы цалкам задаволеныя тым, як ідуць справы. MotoGP - вельмі папулярная падзея, прыход яго ў Сільверстоўн - проста фенаменальная падзея, вельмі вялікі стымул для нас”.
Photo by Silverstone Circuits Ltd
