Росі працягвае ўдзел у аўтагонках

Пасьля Ралі Монцы, чэмпіён MotoGP Валянціна Росі нядоўга адпачыў і прыняў удзел у паказальнай гонцы на Bologna MotorShow. Нажаль у гэты раз італьянец саступіў. Пераможцам стаў Міко Хірванен - віцэ-чэмпіён WRC 2009.
Росі выступаў на ралійным Ford Focus. Як і год назад, гонка ў Балонні стала дажджавой. Змагацца з майстрамі паўнапрывадных чэмпіянатаў стала практычна нерэальнай задачай.
Валянціна Росі: “Бітва была цяжкай у параўнаньні з Монцай, тут трэба прыстасоўвацца да больш ралійнай язды, таму што тут і зямля і асфальт разам. Пляцоўка вельмі слізкая, і трэба вадзіць зусім па-іншаму, не як у Монцы, дзе толькі асфальт… Гэта гонар - спаборнічаць з Солбергам, Гронхальмам, Наваррам, які перамагаў тут шмат разоў, гэта наймацнейшыя ў сьвеце пілоты, і гэта выдатна ехаць побач з імі”.
- Райканен вырашыў зрабіць перапынак у Формуле 1 і паганяць на ралі, ты б хацеў зрабіць тое ж самае?
Валянціна Росі: “Паглядзім, што будзе. Цяпер перада мною шмат пытанняў, я яшчэ сапраўды ня ведаю, што буду рабіць далей. Я вырашыў трохі паганяць узімку на аўто, таму што планую заняцца аўтагонкамі, калі скончу сваю кар’еру ў мотаспорце. Але пакуль маёй прафесіяй застаюцца менавіта байкі. Як толькі ўсе гэтыя ралі скончацца, я зноў стану мотагоншчыкам”.
- Усё кажуць пра вяртанне літровых рухавікоў, што ты думаеш пра гэта?
Валянціна Росі: “Мне падабаецца гэта ідэя. Гэта былі моцныя байкі, і іх было складана кіраваць. Паглядзім, якія правілы ўсталююць у будучыні”.
- Пасля гэтых двух дзён тут цябе чакаюць яшчэ нейкія аўтагонкі?
Валянціна Росі: “Не, пакуль досыць. Хачу адпачыць у канцы сьнежня і студзені. Буду катацца на лыжах з сябрамі”.
Photo by Andrea Perotti
