04.12.2009


MotoGP вернецца да літровых рухавікоў?

Прэзідэнт FIM Віта Іпаліта прызнаў, што плян пераходу з 990 да 800 кубоў не спрацаваў.

Віта Іпаліта (FIM): “Гэта не спрацавала, таму што магутнасць матацыклаў засталася на ранейшым узроўні, а кошты ўзляцелі да нябёсаў”.

“Не мае значэння, які працоўны аб’ём у рухавікоў - 1000, 1200 і 750 кубікаў - у любым выпадку, байкі MotoGP не могуць быць амалагіраваны (пад другія серыі) у выглядзе іх эксклюзіўнасьці, як прататыпы. Так што яны, у прынцыпе, могуць мець любыя рухавікі - гэта не важна”.

Калі заводы змогуць зьменшыць выдаткі на вытворчасьць матораў, гэта пацягне за сабой зніжэньне выдаткаў на ўвесь чэмпіянат. Зразумела, адным з меркаваных спосабаў зрабіць гэта, зьяўляецца ўжываньне ўжо існых распрацовак. Ідэю вяртаньня да літровых рухавікоў падтрымліваюць і пілоты MotoGP.

Нікі Хэйдэн: “Каб іх чорт узяў, так! 1200 - гэта выдатна! Сапраўды, чаму б не зрабіць 1200?”

Валянціна Росі: “Нам абавязкова трэба вярнуцца да 1000-кубовых рухавікоў і выкінуць 70% электронікі з гэтых байкаў. Вось гэта было б выдатным рашэньнем”.