Росі фінішаваў другім на ралі Монца

Валі на ралі Монца. Photo by Luigi Bianchetti (WRC)
У італьянскай Монцы адбылося Монца Ралі, у якім прыняў удзел шматразовы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі на Ford Focus RS WRC.
Росі й яго штурман Карла Касіна ўжо выйгравалі Монца Ралі ў 2006 годзе. Сёлета Валянціна таксама быў вельмі блізкі да перамогі, але памылка, дапушчаная практычна пад фініш гонкі прывяла да развароту і страце першага месца. Перамога ж дасталася заводзкаму гоншчыку Audi Рынальдо Капэла, які выступаў у Монцы на Citroen C4 WRC.
Валі традыцыйна ўдзельнічае ў ралі-спрынце ў Монцы, пачынаючы з 1995 года, у якім ён упершыню стаў чэмпіёнам сьвету па матагонках у класе 125 кубікаў.
Таксама на рахунку італьянца лічацца тры выступы на этапах WRC, паказаўшы найлепшы вынік на ралі Новая Зэляндыя 2006 году наSubaru Impreza. Тады Валі стаў 11-тым па выніках ралі.
У наступным годзе таксама чакаецца зьяўленьне Росі на адным з этапаў WRC. Плануецца, што гэта будзе ралі Мексіка. А баявой машынай матагоншчыка ізноў стане Ford Focus RS.
