Bridgestone пакіне MotoGP?

Bridgestone застанецца ў MotoGP яшчэ на 2 сезоны - 2010 і 2011. Кантракт японскага вытворцы покрывак падыдзе да канца напярэдадні новай тэхнічнай рэвалюцыі ў Вялікіх Прызах, якая верне літровыя маторы ў Каралеўскі клас. Дырэктар Bridgestone Motosport Хіросі Ясукава пацьвердзіў, што да гэтага моманту сітуацыя з шынамі застанецца стабільнай.
Хіросі Ясукава (Bridgestone): “Сёлета эканамічны клімат некалькі зьмяніўся, але марку Bridgestone шануюць у MotoGP, у пацьверджаньне гэтаму нам прапануюць прадэманстраваць нашу тэхнічную кампетэнцыю і працягнуць працу ў чэмпіянаце. Паказальная частка продажаў матацыклетных шын грунтуюцца на іх характарыстыках. Наш удзел у MotoGP на працягу ўсіх гэтых гадоў дазволіла разьвіць эксплуатацыйныя якасьці нашых прадуктаў разам з некалькімі выбітнымі пілотамі, а гэтак жа перадаваць атрыманыя веды па ўсім сьвеце. Згодна дамове з Dorna, мы абавязаны падтрымліваць серыю як пастаўшчыкі шын на працягу наступных двух сезонаў. Думаю, гэта адлюстроўвае значэньне MotoGP для Bridgestone Corporation“.
Нагадаем, што японская кампанія ўжо заявіла, што пакіне Формулу 1 пасьля 2010. Можна выказаць здагадку, што аналагічная сітуацыя можа адбыцца і з MotoGP, як толькі міне дзейсны кантракт з Dorna Sports у 2011.
