09.11.2009

Гран Пры Валенсіі 2009


Honda Пэдросы імкнецца да перамогі

Фінальная кропка ў сэзоне была пастаўлена ў Валенсіі. На роднай зямлі перамогу атрымаў гішпанец Дані Пэдроса на заводзкім байку Honda.

Дані Пэдроса: “Я вельмі рады гэтай перамозе, таму што я сапраўды вельмі жадаў яе, імкнуўся да яе. Увесь тыдзень я думаў толькі пра гэту гонку і ні аб чым іншым. На практыках мы адставалі, але каманда выдатна папрацавала, я вельмі ўдзячны ўсім ім. Жадаю падзякаваць і ўсіх фанатаў, яны выдатна падтрымлівалі нас, гэта было проста неверагодна, я думаю, ім спадабалася гонка”.

MotoGP. Гран Пры Валенсіі 2009. Рэзультаты гонкі

1 D. Pedrosa Repsol Honda Team 46:47.553
2 V. Rossi Yamaha Factory Racing Team + 2.630
3 J. Lorenzo Yamaha Factory Racing Team + 2.913
4 C. Edwards Tech 3 Yamaha + 32.515
5 N. Hayden Ducati Marlboro Team + 34.585
6 T. Elias Honda Gresini + 34.888
7 B. Spies Sterilgarda Yamaha Team + 37.706
8 A. Dovizioso Repsol Honda Team + 38.364
9 M. Kallio Pramac Racing + 42.491
10 A. de Angelis Honda Gresini + 43.689
11 R. de Puniet Honda LCR + 46.018
12 J. Toseland Tech 3 Yamaha + 50.226
13 A. Espargaro Pramac Racing + 57.168
14 L. Capirossi Rizla Suzuki MotoGP + 1:06.877
15 C. Vermeulen Rizla Suzuki MotoGP + 1:11.701
16 G. Talmacsi Team Scot Racing + 1:14.405
17 M. Melandri Kawasaki Racing Team + 1:33.425