Марко Меландры і яго новы ZX-RR

Марко Меландры і яго новая каманда Hayate Racing дэбютавалі на начных тэстах у Катары. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасьці Kawasaki ўсё ж здолела прадаставіць свой Kawasaki ZX-RR для ўдзелу у сезоне MotoGP 2009. Новаствораная Hayate Racing Team, якая атрымала байк ад вытворцы, будзе кіравацца Ічыро Ёдай (Ichiro Yoda), японскім ветэранам мотопраектаваньня.