Меландры застаецца ў MotoGP… Разам з Kawasaki!

Kawasaki, якая заявіла аб сваім сыходзе з каралеўскіх матагонак, усё ж застанецца ў MotoGP, дзякуючы дамове з Dorna Sports. Будзе выстаўлены толькі адзін байк з баявым гоншчыкам Марко Меландры.
Нагадаем, што ў пачатку гэтага году было афіцыйна абвешчана, што Kawasaki у мэтах эканоміі падчас сусьветнага крызісу прыняла рашэньне сысьці з MotoGP і не плянавала ўдзел у сезоне 2009 года.
